Перайсці да зместу

3GPP

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

3GPP (англ.: 3rd Generation Partnership Project — праект партнёрства трэцяга пакалення) — гэта аб’яднанне шэрагу арганізацый па стандартызацыі, якія распрацоўваюць пратаколы для мабільнай сувязі. Найбольш вядомыя наступныя яго стандарты:

  • GSM і звязаныя з ім стандарты 2G, 2.5G і 2.75G, у тым ліку GPRS і EDGE
  • UMTS і звязаныя з ім стандарты 3G, у тым ліку HSPA і HSPA+
  • LTE і звязаныя з ім стандарты 4G, у тым ліку LTE Advanced і LTE Advanced Pro
  • 5G NR і звязаныя з ім стандарты 5G, у тым ліку 5G-Advanced

Першапачаткова праект быў створаны ў снежні 1998 года з мэтай распрацоўкі спецыфікацыі для сістэмы мабільнай сувязі 3G на базе сістэмы 2G GSM.

3GPP — гэта кансорцыум, які складаецца з сямі нацыянальных арганізацый па стандартызацыі тэлекамунікацый у якасці асноўных членаў («арганізацыйных партнёраў») і шэрагу іншых арганізацый у якасці асацыяваных членаў («партнёраў па прадстаўніцтве на рынку»).

Арганізацыйнымі партнёрамі 3GPP з’яўляюцца:[1]

  • Асацыяцыя радыёпрамысловасці і бізнесу (англ.: Association of Radio Industries and Businesses, ARIB) — Японія
  • Альянс рашэнняў для тэлекамунікацыйнай галіны (англ.: Alliance for Telecommunications Industry Solutions, ATIS) — ЗША
  • Кітайская асацыяцыя па стандартах сувязі (англ.: China Communications Standards Association, CCSA) — Кітай
  • Еўрапейскі інстытут стандартаў тэлекамунікацый (англ.: European Telecommunications Standards Institute, ETSI) — Еўропа
  • Таварыства распрацоўкі стандартаў тэлекамунікацый (англ.: Telecommunications Standards Development Society, TSDSI) — Індыя
  • Асацыяцыя па тэлекамунікацыйных тэхналогіях (англ.: Telecommunication Technology Association, TTA) — Паўднёвая Карэя
  • Камітэт па тэлекамунікацыйных тэхналогіях (англ.: Telecommunication Technology Committee, TTC) — Японія

Арганізацыйныя партнёры 3GPP могуць запрасіць партнёра па прадстаўніцтве на рынку прыняць удзел у 3GPP. Станам на 2025 год сярод такіх партнёраў, напрыклад, Асацыяцыя сотавых аператараў Індыі (англ.: Cellular Operators Association of India, COAI) і Сусветная асацыяцыя пастаўшчыкоў мабільных прылад (англ.: Global mobile Suppliers Association, GSA).

  1. Partners. 3GPP. Праверана 1 January 2025.